Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь 7 снежня 2018 г. у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце»

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.