19–20 кастрычніка 2018 г. у г. Венецыі (Італьянская Рэспубліка) адбылася 116-я пленарная сесія Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі Савета Еўропы). У яе рабоце ў якасці асацыіраванага члена ад Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А.
На сесіі былі прыняты заключэннi Венецыянскай камісіі па праектах Закона Албаніі аб заканадаўчай ініцыятыве грамадзян, змяненняў у выбарчыя кодэксы Арменіі і Узбекістана, змяненняў у Закон Румыніі аб статусе суддзяў і пракурорскіх работнікаў, па Адміністрацыйна-працэсуальным кодэксе Казахстана, а таксама шэрагу законаў Рэспублікі Малдова, Македоніі, Марока, Туніса.
Камісія была праінфармавана аб праведзенай рабоце па рэалізацыі прапаноў, выказаных у раней прынятых ёю заключэннях па праектах Канстытуцыйнага закона Арменіі аб Канстытуцыйным Судзе, Закона Арменіі аб рэферэндуме, змяненняў у палажэнні Канстытуцыі Сербіі, якія датычацца судовай сістэмы. Разгледжаны і іншыя пытанні, якія маюць канстытуцыйна-прававое значэнне.
У рамках сесіі Карповіч Н.А. прыняла таксама ўдзел у пасяджэннях Падкамісіі па асноўных правах і Падкамісіі па судовай сістэме.
Удзел прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у дзейнасці Венецыянскай камісіі дазваляе атрымліваць актуальную інфармацыю аб канстытуцыйна-прававым будаўніцтве ў еўрапейскіх дзяржавах, мадэрнізацыі нацыянальных прававых сістэм, аб'ектыўна інфармаваць еўрапейскіх калег аб канстытуцыйна-прававым развіцці Рэспублікі Беларусь.