Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Прававая дзяржава і канстытуцыйнае правасуддзе: каштоўнасці і прыярытэты», прысвечанай 20-годдзю Канстытуцыйнага Суда Азербайджанскай Рэспублікі, якая адбылася 6 ліпеня 2018 г. у г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка)
Удзельнікамі канферэнцыі былі старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага правасуддзя з 16 краін Еўропы і Азіі, прадстаўнікі Савета Еўропы, Еўрапейскага Суда па правах чалавека, вядомыя вучоныя-прававеды.
Абмяркоўваліся пытанні ўдасканальвання канстытуцыйнага правасуддзя, ролі канстытуцыйных судоў у забеспячэнні вяршэнства права і абароне правоў чалавека, узаемадзеяння нацыянальных і наднацыянальных судовых інстанцый.
П.П.Міклашэвіч на пленарным пасяджэнні выступіў з дакладам на тэму «Канстытуцыйнае правасуддзе ў працэсе сучаснага развіцця прававой дзяржавы».