У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў канстытуцыйнага кантролю з 25 краін, у тым ліку Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Польшчы, Францыі, Харватыі, Чэхіі, а таксама Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі), Еўрапейскага Суда па правах чалавека, Суда Еўрапейскага Саюза, вучоныя-юрысты. Абмяркоўваліся пытанні ролі органаў канстытуцыйнага кантролю ў сучасным глабалзраваным свеце, суадносін нацыянальнага, інтэграцыйнага і міжнароднага правапарадкаў, узаемадзеяння паміж канстытуцыйнымі і міжнароднымі судамі. Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А. выступiла з дакладам на тэму «Нацыянальнае канстытуцыйнае правасуддзе і міжнароднае права: узаемасувязь і ўплыў».