Навіны
Адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П. з Генеральным дырэктарам Савета Еўропы па правах чалавека і вяршэнстве права Крыстасам Якумопуласам
У ходзе сустрэчы П.П.Міклашэвіч праінфармаваў аб развіцці канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь, парадку фарміравання і кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, яго дзейнасці і прынятых рашэннях, доступе грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, а таксама аб міжнародным супрацоўніцтве Канстытуцыйнага Суда.
Крыстас Якумопулас адзначыў канструктыўныя стасункі, якія склаліся ў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь з Венецыянскай камісіяй Савета Еўропы, і выказаў гатоўнасць да працягу і развіцця супрацоўніцтва.