Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб крэдытных гісторыях», «Аб прызнанні страціўшымі сілу заканадаўчых актаў і іх асобных палажэнняў»

4 лістапада 2017 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб крэдытных гісторыях» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб прызнанні страціўшымі сілу заканадаўчых актаў і іх асобных палажэнняў» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.