Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у XXII Ерэванскай міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася 19–21 кастрычніка 2017 г. у г. Ерэване (Рэспубліка Арменія). Тэма канферэнцыі – «Роля канстытуцыйных судоў у пераадоленні канстытуцыйных канфліктаў»
Удзел у міжнародным форуме прынялі старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага правасуддзя з 15 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, прадстаўнікі Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, вядомыя вучоныя-прававеды.
У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца розных аспектаў узаемаадносін галін улады, шляхоў вырашэння спрэчак паміж канстытуцыйнымі органамі, ролі органаў канстытуцыйнага кантролю ў гэтым працэсе.
П.П.Міклашэвіч на пленарным пасяджэнні выступіў з дакладам на тэму «Дзяржаўная ўлада: канстытуцыйна-прававое рэгуляванне».