6–7 кастрычніка 2017 г. у г. Венецыі адбылася 112-я пленарная сесія Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі). У якасці члена Венецыянскай камісіі ад Рэспублікі Беларусь у яе рабоце прыняла ўдзел намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А.
На сесіі абмяркоўваліся і былі прыняты заключэнні Венецыянскай камісіі па Судовым кодэксе Арменіі, Закону аб судовай сістэме Балгарыі, шэрагу законаў Украіны, Малдовы і Венгрыі, а таксама разгледжаны іншыя пытанні, якія маюць канстытуцыйна-прававое значэнне.
Удзел прадстаўніка ад Рэспублікі Беларусь у дзейнасці Венецыянскай камісіі дазваляе атрымліваць актуальную інфармацыю аб канстытуцыйна-прававым будаўніцтве ў еўрапейскіх дзяржавах, мадэрнізацыі нацыянальных прававых сістэм, аб'ектыўна інфармаваць еўрапейскіх калег аб канстытуцыйна-прававым развіцці Рэспублікі Беларусь.