Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у 4-м Кангрэсе Сусветнай канферэнцыі па канстытуцыйным правасуддзi
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у праведзеным 11–14 верасня 2017 г. у г. Вільнюсе (Літоўская Рэспубліка) 4-м Кангрэсе Сусветнай канферэнцыі па канстытуцыйным правасуддзi. Тэма Кангрэсу – «Вяршэнства права і канстытуцыйнае правасуддзе ў сучасным свеце».
У цяперашні час Сусветная канферэнцыя па канстытуцыйным правасуддзi аб'ядноўвае 111 канстытуцыйных судоў, саветаў і вярхоўных судоў, а таксама канстытуцыйных палат на 5 кантынентах.
Удзел у міжнародным форуме прынялі дэлегацыі, якія прадстаўляюць 91 орган канстытуцыйнага кантролю.
П.П.Міклашэвіч выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам на тэму «Рэалізацыя канцэпцыі вяршэнства права ў Рэспубліцы Беларусь».