Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь 6 ліпеня 2017 г. у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыйных фондах», «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб інвестыцыйных фондах» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.