Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у XVII Кангрэсе Канферэнцыі еўрапейскіх канстытуцыйных судоў

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у XVII Кангрэсе Канферэнцыі еўрапейскіх канстытуцыйных судоў, які адбыўся 29-30 чэрвеня 2017 г. у г. Батумі (Грузія). Тэма Кангрэса – «Роля канстытуцыйных судоў у прытрымліванні і распаўсюджванні канстытуцыйных прынцыпаў».

Удзел у міжнародным форуме прынялі старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага правасуддзя з 35 краін Еўропы, прадстаўнікі органаў канстытуцыйнага кантролю з дзяржаў Азіі і Афрыкі, Еўрапейскага Суда па правах чалавека, Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, вядомыя вучоныя-прававеды.

На пасяджэннях Кангрэса абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца ролі канстытуцыйных судоў у прытрымліванні і распаўсюджванні канстытуцыйных прынцыпаў, вызначэнні і выкарыстанні розных канстытуцыйных прынцыпаў у прававой сістэме, прававых аспектаў змянення палажэнняў канстытуцый і судовага кантролю канстытуцыйных паправак.

П.П.Міклашэвіч выступiў на пленарным пасяджэнні з дакладам на тэму «Роля Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у развіцці і інтэрпрэтацыі канстытуцыйных прынцыпаў».