У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні ўкаранення і прымянення ў судах інфарматызацыі і інтэлектуалізацыі, інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці судовых органаў.
Н.А.Карповіч праінфармавала аб асаблівасцях кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь як органа судовага кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў у дзяржаве; дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, накіраванай на зацвярджэнне вяршэнства Канстытуцыі, канстытуцыйнай законнасці, абарону правоў і свабод грамадзян; аб сродках інфарматызацыі, якія прымяняюцца ў Канстытуцыйным Судзе; аб функцыянаванні афіцыйнага Інтэрнэт-сайта Канстытуцыйнага Суда.
Спадар Ні Юны падзяліўся вопытам электроннага правасуддзя ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, адзначыўшы, што ўкараненне элементаў электроннага правасуддзя ў судах КНР дазваляе забяспечыць даступнасць і аператыўнасць судовай абароны.
Члены дэлегацыі Народнага суда вышэйшай ступені г. Шанхая падзякавалі за магчымасць сустрэчы, прадастаўленую інфармацыю і выказалі зацікаўленасць у развіцці кантактаў паміж органамі судовай улады Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.