У Канстытуцыйным Судзе сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі была праведзена Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі. У ходзе дадзенага мерапрыемства Старшыня Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіч П.П. ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым маладым грамадзянам – выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх алімпіяд.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, П.П.Міклашэвіч адзначыў, што атрыманне пашпарта, з аднаго боку, азначае абарону і адказнасць дзяржавы за рэалізацыю правоў грамадзяніна, з другога боку, падкрэслівае неабходнасць яго актыўнага ўдзелу і годнага ўкладу ў развіццё нашай рэспублікі. Старшыня Канстытуцыйнага Суда звярнуў увагу на важнасць разумення маладымі грамадзянамі краіны таго, што нароўні з правамі і свабодамі, якімі яны пачынаюць карыстацца, патрабуецца адказна выконваць канстытуцыйныя абавязкі. Гэта падразумявае пад сабой належныя і неабходныя паводзіны кожнага грамадзяніна ў інтарэсах грамадства.