Навіны
14 сакавіка 2017 года Канстытуцыйным Судом у адпаведнасці з артыкулам 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Рэгламентам Канстытуцыйнага Суда Карповіч Наталля Аляксандраўна выбрана намеснікам Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь тэрмінам на 5 год

Н.А.Карповіч нарадзілася ў 1967 годзе ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1989 годзе закончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З лістапада 1989 года па кастрычнік 1992 года навучалася ў вочнай аспірантуры Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2010 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Доктар юрыдычных навук (2012 г.), дацэнт (2010 г.).

З кастрычніка 1992 года працоўная дзейнасць была звязана з прававым забеспячэннем работы прадстаўнічага і заканадаўчага органа Рэспублікі Беларусь. Займала дзяржаўныя пасады ад старшага рэферэнта аддзела па пытаннях заканадаўства і правапарадку, загадчыка сектара экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992–1997) да загадчыка аддзела экспертна-прававога ўпраўлення, начальніка ўпраўлення – намесніка начальніка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997–2001), начальніка экспертна-прававога ўпраўлення, Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001–сакавік 2014).

З сакавіка 2014 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар каля 100 навуковых публікацый у галіне тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дзяржаўнага і мясцовага кіравання, экалагічнага права, у тым ліку 3 манаграфій. Удзельнічала ў падрыхтоўцы шэрага законаў і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, рэкамендацыйных мадэльных нарматыўных прававых актаў МПА СНД і МПА ЕўрАзЭС.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2004 г.), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004 г.), медалём «20 гадоў Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў МПА СНД» (2012 г.).