Навіны
15 лютага 2017 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. правёў прыём грамадзян

Прыём грамадзян адбыўся ў Канстытуцыйным Судзе. У ходзе асабістага прыёму грамадзяне звярнуліся да Старшыні Канстытуцыйнага Суда з пытаннямі аб канстытуцыйнасці Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», нязгодзе з рашэннямі судоў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у сферах жыллёвых, зямельных і іншых праваадносін.

Міклашэвіч П.П. растлумачыў палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія датычацца рэалізацыі грамадзянамі права на працу і выканання абавязку прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў, а таксама ўстанаўліваюць на падставе прынцыпу раздзялення ўлад паўнамоцтвы дзяржаўных органаў па разглядзе адпаведных пытанняў у сферы правапрымянення. Дадзены растлумачэнні норм і іншых заканадаўчых актаў.