Навіны
Адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіча з дэлегацыяй Генеральнай пракуратуры Ісламскай Рэспублікі Іран на чале з Генеральным пракурорам Махаммадам Джафарам Мантазеры

У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь 22 лістапада 2016 г. адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда П.П.Міклашэвіча з дэлегацыяй Генеральнай пракуратуры Ісламскай Рэспублікі Іран на чале з Генеральным пракурорам Махаммадам Джафарам Мантазеры.

П.П.Міклашэвіч праінфармаваў членаў дэлегацыі аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца прававой асновай жыцця беларускага грамадства і дзяржавы, кампетэнцыі і парадку фарміравання Канстытуцыйнага Суда, яго ўзаемадзеянні з Парламентам і Прэзідэнтам, развіцці канстытуцыйнага кантролю і ролі Канстытуцыйнага Суда ў зацвярджэнні вяршэнства і прамога дзеяння Канстытуцыі.

У сваю чаргу, Генеральны пракурор Ісламскай Рэспублікі Іран Махаммад Джафар Мантазеры паведаміў аб сістэме дзяржаўнай улады краіны, судовых органах, асаблівасцях іх кампетэнцыі, парадку назначэння суддзяў, а таксама аб дзейнасці Савета Вартавых, які выконвае функцыі канстытуцыйнага кантролю.

Бакі абмяняліся меркаваннямі па асобных прававых пытаннях, адзначылі важнасць развіцця двухбаковых адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран, падкрэсліўшы значнасць супрацоўніцтва ў прававой сферы.