Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Варановіч Т.В. прыняў удзел у XXI Ерэванскай міжнароднай канферэнцыі на тэму «Роля канстытуцыйнага суда ў пераадоленні прабелу ў законе і прававой нявызначанасці», якая адбылася 21–22 кастрычніка 2016 г. у г.Ерэване, Рэспубліка Арменія.
У канферэнцыі прынялі ўдзел суддзі канстытуцыйных судоў і органаў роўнай юрысдыкцыі Партугаліі, Славеніі, Харватыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны і іншых краін, а таксама суддзі Еўрапейскага Суда па правах чалавека, прадстаўнікі Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, вучоныя-юрысты.
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Варановіч Т.В. выступіў з дакладам на тэму «Роля канстытуцыйнага правасуддзя ва ўстараненні прабелаў і прававой нявызначанасці ў канстытуцыйна-прававым рэгуляванні».