Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі», «Аб выканаўчым вядзенні», «Аб судовых выканаўцах»

13 кастрычніка 2016 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» (суддзя-дакладчык Карповіч Н.А.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб выканаўчым вядзенні» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб судовых выканаўцах» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.