Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2017 год», «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2017 год»

12 кастрычніка 2016 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2017 год» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2017 год» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.