Навіны
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь В.Г.Сяргеева прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Канстытуцыйны кантроль і працэсы дэмакратычнай трансфармацыі ў сучасным грамадстве»

 

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь В.Г.Сяргеева прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Канстытуцыйны кантроль і працэсы дэмакратычнай трансфармацыі ў сучасным грамадстве», прымеркаванай да 20-годдзя Канстытуцыйнага Суда Украіны, якая адбылася 7–8 кастрычніка 2016 г. у г. Кіеве.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыні і суддзі канстытуцыйных судоў і органаў роўнай юрысдыкцыі Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Кіпра, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Румыніі, Турцыі, Харватыі, Чарнагорыі, а таксама прадстаўнікі Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Нямецкага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва, дзяржаўных органаў Украіны, вядомыя вучоныя-прававеды і інш.

На пленарным пасяджэнні Сяргеева В.Г. выступіла з дакладам на тэму: «Роля Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у павышэнні эфектыўнасці механізмаў абароны праў чалавека».