Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»

 

10 кастрычніка 2016 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць прынятага Палатай прадстаўнікоў і адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.).

Па выніках разгляду Закон прызнаны адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.