Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Абарона асноўных правоў грамадзян і нацыянальная бяспека ў сучасным свеце. Роля канстытуцыйных судоў», прысвечанай 25-годдзю Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Балгарыя, якая адбылася 21–22 верасня 2016 г. у г. Сафіі
У рабоце Канферэнцыі прынялі ўдзел старшыні і суддзі канстытуцыйных судоў і органаў роўнай юрысдыкцыі з 28 краін, Старшыня Суда Еўрапейскага саюза Кун Ленартс, Старшыня Венецыянскай камісіі Савета Еўропы Джаннi Букiккiа, вядомыя вучоныя-прававеды.
На пленарным пасяджэнні Міклашэвіч П.П. выступiў з дакладам на тэму: «Уплыў канстытуцыйнага правасуддзя на павышэнне ўзроўню нацыянальнай бяспекі».