Навіны
Адбылася сустрэча намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь В.Г.Сяргеевай з прадстаўнікамі Місіі БДIПЧ АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі

31 жніўня 2016 года ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда В.Г.Сяргеевай з прадстаўнікамі Місіі па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДIПЧ АБСЕ) на чале з намеснікам Главы Місіі Элiсавет Караянiдоў.

В.Г.Сяргеева праінфармавала міжнародных назіральнікаў аб развіцці канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь, кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, парадку звароту ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў і грамадзян у Канстытуцыйны Суд.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца кантролю канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, што рэгулюць парадак арганізацыі і правядзення выбараў, а таксама парадку давядзення рашэнняў Канстытуцыйнага Суда да ўсеагульнага ведама.