8 ліпеня 2016 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з карупцыяй» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абыходжання з аб'ектамі расліннага свету» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб турызме» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.