Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2015 год», «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканальвання сістэмы органаў пракуратуры» і інш.

6 ліпеня 2016 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2015 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2015 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай адзнацы і адзнацы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» (суддзя-дакладчык Карповіч Н.А.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканальвання сістэмы органаў пракуратуры» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь за 2015 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда грамадзянскай авіяцыі за 2015 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне раслін» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай статыстыкі» (суддзя-дакладчык Карповіч Н.А.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.