Навіны
30 чэрвеня – 1 ліпеня 2016 г. з візітам у горадзе Мінску знаходзілася дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі на чале са Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Зоркіным В.Д. з мэтай далейшага развіцця супрацоўніцтва з Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь

У ходзе візіту на сімпозіуме «Развіццё форм канстытуцыйнага кантролю ў сучасных умовах» абмяркоўваліся пытанні перспектыў развіцця канстытуцыйнага кантролю на сучасным этапе, удасканальвання прававых механізмаў рэалізацыі і абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, узаемадзеяння органаў канстытуцыйнага кантролю і наднацыянальных судовых органаў. Адзначалася супольнасць падыходаў да забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі, абароны суверэнітэту і забеспячэння канстытуцыйнай ідэнтычнасці.

Выступленне Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіча.