Навіны
Адбылася сустрэча намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь В.Г.Сяргеевай з намеснікам дырэктара Германскага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва Штэфанам Хюльсхёрстэрам

21 чэрвеня 2016 года адбылася сустрэча намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь В.Г.Сяргеевай з намеснікам дырэктара Германскага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва Штэфанам Хюльсхёрстэрам.

У ходзе сустрэчы В.Г.Сяргеева праінфармавала аб развіцці канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь, доступе грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, рэалізацыі ў нацыянальным заканадаўстве і правапрымяняльнай практыцы міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, а таксама аб удзеле Канстытуцыйнага Суда ў міжнародных арганізацыях па канстытуцыйным правасуддзі.

Ш.Хюльсхёрстэр адзначыў вызначальную ролю канстытуцыйных судоў у павышэнні ўзроўню грамадскай правасвядомасці. Выказана зацікаўленасць Фонду ў супрацоўніцтве праз правядзенне навукова-практычных канферэнцый і семінараў па пытаннях удасканальвання механізмаў абароны правоў чалавека, індывідуальнай канстытуцыйнай скаргі, фарміравання агульнаеўрапейскай прававой прасторы.

Прадстаўнікі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь і Германскага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва выказалі намер развіваць узаемадзеянне па ўказаных напрамках.

Даведка:

Германскі фонд міжнароднага прававога супрацоўніцтва па даручэнні Урада Федэратыўнай Рэспублікі Германія садзейнічае дзяржавам-партнёрам ва ўдасканальванні нацыянальных прававых сістэм і органаў юстыцыі. Фонд быў заснаваны па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі ФРГ у 1992 годзе і мае вопыт прававога супрацоўніцтва больш чым з трыццаццю краінамі. У ліку прыярытэтаў Фонду – развіццё канстытуцыйных прынцыпаў дэмакратычнай і прававой дзяржавы ў рамках еўрапейскага разумення правоў чалавека. Супрацоўніцтва Фонду з Рэспублікай Беларусь ажыццяўляецца з 1993 года.