Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з тэрарызмам», «Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках» і «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва»

21 чэрвеня 2016 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з тэрарызмам» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);

«Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.