Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Сучасная канстытуцыйная юстыцыя: выклікі і перспектывы», а таксама ў мерапрыемствах VI Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форума

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Сучасная канстытуцыйная юстыцыя: выклікі і перспектывы», прысвечанай 25-годдзю дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі, а таксама ў мерапрыемствах VI Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форума, якія праходзілі з 17 па 19 мая 2016 года ў г. Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя).

У рабоце Канферэнцыі прынялі ўдзел старшыні і суддзі канстытуцыйных судоў і органаў роўнай ім юрысдыкцыі: Аўстрыі, Албаніі, Азербайджана, Алжыра, Арменіі, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Германіі, Індыі, Інданэзіі, Іспаніі, Казахстана, Кыргызстана, Карэі, Македоніі, Марока, Манголіі, Перу, Партугаліі, Румыніі, Сербіі, Таджыкістана, Тайланда, Узбекістана, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швейцарыі, Эстоніі і іншых дзяржаў, а таксама суддзі Еўрапейскага Суда па правах чалавека, старшыня Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, вучоныя-прававеды.

У ходзе Канферэнцыі абмяркоўваліся актуальныя праблемы канстытуцыйнага кантролю, роля канстытуцыйных судоў у абароне правоў і свабод грамадзян, пытанні незалежнасці судовай улады ў сучасных умовах.

На пленарным пасяджэнні П.П.Міклашэвіч выступіў з дакладам на тэму: «Развіццё канстытуцыйнага кантролю на сучасным этапе».