Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб экспартным кантролі», «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі і правядзення дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»

3 мая 2016 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб экспартным кантролі» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі і правядзення дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.