24 снежня 2015 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2016 год» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2016 год» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на 2016 год» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.