У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь 26 кастрычніка 2015 г. адбылася сустрэча намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда В.Г.Сяргеевай з парламенцкай дэлегацыяй Чэшскай Рэспублікі на чале са старшынёй Камітэта па петыцыях Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі, кіраўніком міжпарламенцкай групы дружбы «Чэхія – Беларусь» Зускай Бебаравай-Руйбравай.
В.Г.Сяргеева праінфармавала гасцей аб кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, развіцці і ўдасканальванні канстытуцыйнага кантролю ў Беларусі, узаемадзеянні з Парламентам, ролі Канстытуцыйнага Суда ў зацвярджэнні канстытуцыйнай законнасці ў нарматворчасці і правапрымяненні.
Старшыня Камітэта па петыцыях Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі Зуска Бебарава-Руйбрава, у сваю чаргу, паведаміла аб кампетэнцыі Парламента Чэшскай Рэспублікі ў частцы разгляду індывідуальных і калектыўных зваротаў грамадзян, а таксама аб узаемадзеянні Парламента і Канстытуцыйнага Суда Чэхіі.
Бакі абмяняліся меркаваннямі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама адзначылі важнасць развіцця супрацоўніцтва як на міжпарламенцкім узроўні, так і на ўзроўні органаў канстытуцыйнага кантролю.