Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення гандлю фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць»
22 кастрычніка 2015 г. Канстытуцыйны Суд разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення гандлю фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.).
Па выніках разгляду Закон прызнаны адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтага Закона.