Навіны
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь C.Я.Данiлюк прыняў удзел у XX Ерэванскай міжнароднай канферэнцыі «Роля канстытуцыйных судоў у справе ўмацавання незалежнасці судовай улады: дактрынальныя падыходы і сучасныя выклікі», прысвечанай 20-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Арменія і Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Арменія, якая адбылася 8–10 кастрычніка 2015 г. у г.Ерэван (Рэспубліка Арменія)

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў канстытуцыйнага кантролю Алжыра, Бельгіі, Балгарыі, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Кіпра, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Тайланда, Харватыі, Чэхіі і іншых краін, а таксама Венецыянскай камісіі Савета Еўропы.

У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з забеспячэннем незалежнасці судовай улады, ролi канстытуцыйных судоў у яе ўмацаванні, а таксама праблемы і выклікі незалежнасці судоў, якія ўзнікаюць у практыцы розных дзяржаў.

Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь C.Я.Данiлюк выступіў з дакладам на тэму «Аб канстытуцыйна-прававых асновах незалежнасці судовай улады ў Рэспубліцы Беларусь», праінфармаваўшы ўдзельнікаў форуму аб ролі Канстытуцыйнага Суда ва ўмацаванні незалежнасці судовай улады ў Беларусі.