Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Т.В.Варановіч прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Абарона правоў і свабод чалавека Канстытуцыйным Судом пры дапамозе індывідуальнай скаргі», прысвечанай 20-годдзю Канстытуцыі Азербайджанскай Рэспублікі, якая адбылася 2 кастрычніка 2015 г. у г.Баку (Азербайджанская Рэспубліка).
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў канстытуцыйнага кантролю Азербайджана, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Турцыі, Чарнагорыі, а таксама Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, Еўрапейскага Суда па правах чалавека і вучоныя-канстытуцыяналісты з шэрагу краін.
На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з вопытам укаранення і функцыянавання ў розных краінах інстытута індывідуальнай канстытуцыйнай скаргі для абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян.