Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Н.А.Карповіч прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Канстытуцыйнае правасуддзе – гарантыя забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі», прысвечанай 20-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Таджыкістан, якая адбылася 17–18 верасня 2015 года ў г. Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан).
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Таджыкістан, органаў канстытуцыйнага кантролю Арменіі, Інданэзіі, Казахстана, Кыргызстана, Паўднёвай Карэі, Расійскай Федэрацыі, Румыніі, Турцыі і Узбекістана, Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, а таксама вучоныя-канстытуцыяналісты з Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Латвіі, іншых краін.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форума звярнуўся Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон.
У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся роля і задачы органаў канстытуцыйнага правасуддзя ў забеспячэнні вяршэнства Канстытуцыі і абароне канстытуцыйных каштоўнасцей. Падкрэслівалася значэнне канстытуцыйнага кантролю ў структуры сучаснай дзяржаўнасці.
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Н.А.Карповіч выступіла з дакладам на тэму «Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь на абароне правоў і свабод грамадзян».