Навіны
Адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіча з прадстаўнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

 

У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь 15 верасня 2015 г. адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіча з прадстаўнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

П.П.Міклашэвіч праінфармаваў міжнародных назіральнікаў аб кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, яго дзейнасці, звязанай з кантролем канстытуцыйнасці заканадаўства аб выбарах, прынятых рашэннях па законах, якія рэгулююць выбарчы працэс, а таксама аб парадку звароту ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў і грамадзян у Канстытуцыйны Суд.

У сваю чаргу, прадстаўнікі місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паведамілі аб сваёй дзейнасці ў Беларусі, а таксама задалі шэраг удакладняючых пытанняў, у тым ліку аб прававых пазіцыях, сфармуляваных Канстытуцыйным Судом пры праверцы канстытуцыйнасці законаў Рэспублікі Беларусь аб выбарах і масавых мерапрыемствах.