Навіны
Адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіча з членамі Камісіі па судова-прававых пытаннях Сходу ісламскага савета (Парламента) Ісламскай Рэспублікі Іран

 

У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2015 г. адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіча з членамі Камісіі па судова-прававых пытаннях Сходу ісламскага савета (Парламента) Ісламскай Рэспублікі Іран.

П.П.Міклашэвіч праінфармаваў гасцей аб кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, развіцці і ўдасканальванні канстытуцыйнага кантролю ў Беларусі, парадку фарміравання Суда, выкананні яго рашэнняў, узаемадзеянні з Парламентам і Прэзідэнтам, ролі Канстытуцыйнага Суда ў зацвярджэнні вяршэнства Канстытуцыі ў жыцці грамадства і дзяржавы.

У сваю чаргу, Старшыня Камісіі па судова-прававых пытаннях Сходу ісламскага савета (Парламента) Ісламскай Рэспублікі Іран Аллах’яр Малекшахі паведаміў аб некаторых асаблівасцях палажэнняў Канстытуцыі Ісламскай Рэспублікі Іран, а таксама аб кампетэнцыі і дзейнасці Савета Вартавых – органа, які выконвае функцыі канстытуцыйнага кантролю.

Бакі адзначылі важнасць развіцця двухбаковых адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран па розных напрамках, падкрэсліўшы значнасць супрацоўніцтва ў канстытуцыйна-прававой сферы.