Нарадзіўся ў 1963 годзе ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці.
У 1988 годзе закончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР.
У 1988–1990 гадах праходзіў службу на аператыўных пасадах у органах унутраных спраў горада Мінска.
З 1990 года навучаўся ў ад’юнктуры Акадэміі МУС Расіі, па заканчэнні якой абараніў кандыдацкую дысертацыю. Мае вучонае званне дацэнта.
З 1993 года працаваў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь на пасадах: выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта, начальніка кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права, начальніка навукова-педагагічнага факультэта, намесніка начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па выхаваўчай рабоце і кадравым забеспячэнні.
З 2005 года навучаўся ў вочнай дактарантуры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2007 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш як 40 навуковых публікацый у галіне канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права.
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2014 г.).