Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч прыняў удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Канстытуцыя: адзінства народа, стабільнасць, працвітанне», прысвечанай 20-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан, якая адбылася 28–29 жніўня 2015 года ў г.Астане (Рэспубліка Казахстан).
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч выступіў з дакладам на тэму «Канстытуцыя: стабільнасць і дынамізм развіцця грамадства і дзяржавы».
У канферэнцыі прынялі ўдзел члены Урада, старшыні і дэпутаты палат Парламента Рэспублікі Казахстан, дэлегацыі міжнародных арганізацый, Венецыянскай камісіі Савета Еўропы, кіраўнікі органаў канстытуцыйнага кантролю і судоў з 28 краін, а таксама вядомыя вучоныя-прававеды, палітолагі і эксперты.