Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Рабцаў Вiктар Мiкалаевiч

Нарадзiўся ў 1957 годзе ў вёсцы Iванаўка Гафурыйскага раёна Башкірскай АССР Расійскай Федэрацыі.

У 1994 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

У 1999 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У перыяд з 1975 па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах.

З 1993 па 1995 год працаваў у аддзеле барацьбы з кантрабандай Мінскай рэгіянальнай мытні.

З мая 1995 года працаваў у сістэме эканамічнага правасуддзя: на пасадзе суддзі гаспадарчага суда Мінскай вобласці, суддзі і намесніка старшыні гаспадарчага суда г. Мінска, суддзі і намесніка Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда; са студзеня 2014 года – на пасаддзе суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у складзе судовай калегіі па эканамічных справах.

З 2011 года з'яўляецца членам Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З лiстапада 2016 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.