8 ліпеня 2015 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб барацьбе з карупцыяй» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);
«Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.).