7 ліпеня 2015 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2014 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2014 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь за 2014 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі за 2014 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рынку каштоўных папер» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адыходамі» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);
«Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.