Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе», «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб таварных біржах»

30 чэрвеня 2015 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб таварных біржах» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.