Удзельнікамі прызначанага форума былі кіраўнікі дзяржаўных органаў Грузіі, дэпутаты на чале са Старшынёй Парламента Грузіі, кіраўнікі і суддзі канстытуцыйных судоў з Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Грузіі, Малдовы, Турцыі, Украіны, суддзі Еўрапейскага Суда па правах чалавека, прадстаўнікі Венецыянскай камісіі Савета Еўропы і іншых міжнародных арганізацый, вучоныя-канстытуцыяналісты.
У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні забеспячэння правоў грамадзян на свабоду, суадносіны правоў, прадугледжаных Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, з іх абмежаваннямі, практыкі канстытуцыйных судоў па забеспячэнню права на свабоду і асабістую недатыкальнасць.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч выступіў з дакладам на тэму «Павышэнне эфектыўнасці канстытуцыйнага правасуддзя ў абароне правоў і свабод чалавека».