Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб альтэрнатыўнай службе» і шэрагу іншых законаў Рэспублікі Беларусь

27 мая 2015 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб альтэрнатыўнай службе» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях альтэрнатыўнай службы» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры і спорту» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, у тым ліку накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.