Прэзідэнту
Рэспублiкi Беларусь
Палаце прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Савету Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь
ПАСЛАННЕ
КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АБ СТАНЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАЙ ЗАКОННАСЦІ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ У 2014 ГОДЗЕ
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асновай стратэгіі ўстойлівага развіцця грамадства і дзяржавы. Замацаваныя ў ёй прынцыпы і нормы гарантуюць не толькі правы і свабоды грамадзян, але і стабільнасць канстытуцыйнага ладу, што дазваляе вызначаць перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь як дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
Эвалюцыйнае канстытуцыйнае развіццё грунтуецца на фундаментальных канстытуцыйных прынцыпах прыярытэту правоў і свабод чалавека і гарантый іх рэалізацыі, узаемнай адказнасці дзяржавы і грамадзяніна, народаўладдзя, раздзялення дзяржаўнай улады і ўзаемадзеяння яе органаў, вяршэнства права, роўнасці і справядлівасці, а таксама іншых прынцыпах, якiя прама замацаваны ў Канстытуцыі або вынікаюць з яе палажэнняў.
У сучасных умовах дынамічнае і часам непрадказальнае развіццё грамадскіх адносiн абумоўлівае неабходнасць адпаведнага прававога рэгулявання на аснове Канстытуцыі. Выяўленне шматграннага зместу канстытуцыйных прынцыпаў, паслядоўнае і мэтанакіраванае іх прымяненне да праваадносін, якія мяняюцца, рэалізацыя ў заканадаўстве і правапрымяняльнай дзейнасці з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі забеспячэння дынамізму канстытуцыйна-прававога рэгулявання.
Канстытуцыйны Суд, абараняючы гарантаваныя Канстытуцыяй правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, канстытуцыйны лад, сцвярджаючы вяршэнства Канстытуцыі, фармулюе ў сваіх заключэннях і рашэннях прававыя пазіцыі, інтэрпрэтуючы канстытуцыйныя прынцыпы і нормы ў дачыненні да канкрэтных праваадносін. Такая дзейнасць Канстытуцыйнага Суда садзейнічае забеспячэнню эфектыўнасці канстытуцыйна-прававога рэгулявання, умацаванню канстытуцыйнай законнасці.
I
Палажэнні Канстытуцыі аб Канстытуцыйным Судзе як органе, які ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве, атрымалі ў 2014 годзе далейшае сістэмнае развіццё ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, а таксама ў прынятым Законе Рэспублікі Беларусь «О конституционном судопроизводстве». Пры гэтым удасканалена прававое рэгуляванне парадку разгляду ў Канстытуцыйным Судзе спраў, прыняцця па іх заключэнняў або рашэнняў і іх выканання, ажыццяўлення ўдзельнікамі канстытуцыйнага судаводства працэсуальных дзеянняў.
Грунтуючыся на нормах Канстытуцыі і ўказаных заканадаўчых актаў пры правядзенні абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, да іх падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд правяраў іх адпаведнасць Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.
У парадку абавязковага папярэдняга кантролю ў 2014 годзе Канстытуцыйны Суд праверыў канстытуцыйнасць 55 законаў зыходзячы з таго, што паслядоўная рэалізацыя ў іх палажэнняў Канстытуцыі аб чалавеку, яго правах і свабодах і гарантыях іх рэалізацыі як найвышэйшай каштоўнасці і мэты грамадства і дзяржавы, развіццё ў законах іншых канстытуцыйных каштоўнасцей, забеспячэнне ў заканадаўчым рэгуляванні дзейсных механізмаў укаранення канстытуцыйных прынцыпаў і норм з’яўляюцца асновай канстытуцыйнай законнасці.
Пры дапамозе сістэмнага аналізу палажэнняў Канстытуцыі і ўсведамлення канстытуцыйна-прававога сэнсу норм законаў з улікам міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь Канстытуцыйным Судом фармуляваліся прававыя пазіцыі, якія служылі асновай яго рашэнняў.
1. Шэраг прававых пазіцый Канстытуцыйнага Суда накіраваны на ўстанаўленне ўзгодненасці правяраемых законаў з палажэннямі Канстытуцыі, якія вызначаюць правы і свабоды чалавека і гарантыі іх рэалізацыі ў якасці найвышэйшай каштоўнасці і мэты грамадства і дзяржавы, замацоўваюць іншыя асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца фундаментам стабільнасці і прагрэсіўнага развіцця грамадства і дзяржавы.
1.1. Пры праверцы канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнения в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам определения прожиточного минимума» ў рашэнні ад 2 мая
1.2. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 7 ліпеня
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, заканадаўчае рэгуляванне, якое прадугледжвае павелічэнне мінімальнага тэрміну выплаты абавязковых страхавых узносаў для ўзнікнення права на працоўную пенсію, у тым ліку ў выпадках узнікнення такога права раней агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, адпавядае аднаму з асноўных прынцыпаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання – абавязковаму ўдзелу работадаўцаў і працуючых грамадзян у фарміраванні дзяржаўных пазабюджэтных фондаў сацыяльнага страхавання, са сродкаў якіх выплачваюцца пенсіі. Выплата абавязковых страхавых узносаў на працягу пэўнага перыяду, які ўстанаўліваецца заканадаўцам у якасці ўмовы ўзнікнення права на пенсію, дазваляе дзяржаве належным чынам гарантаваць рэалізацыю гэтага права.
Заканадавец пры ажыццяўленні канстытуцыйных паўнамоцтваў па вызначэнні асноўнага зместу і прынцыпаў ажыццяўлення правоў, свабод і абавязкаў грамадзян, зацвярджэнню асноў сацыяльнай абароны (пункт 2 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі) мае права вызначаць як агульныя правілы пенсіённага забеспячэння, так і ўмовы ўзнікнення права на пенсію, своечасова ўдакладняючы іх і забяспечваючы тым самым гарантыі права грамадзян на пенсію пэўнага віду, якія адпавядаюць яе прыродзе і прызначэнню.
1.3. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 19 снежня
1.4. У рашэнні ад 26 снежня
Канстытуцыйны Суд таксама звярнуў увагу на тое, што прававое рэгуляванне крымінальна-прававой кампенсацыі, якое ўстанаўліваецца правяраемым Законам, прызвана гарантаваць назначэнне асобе, якая ўчыніла злачынства, пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, неабходных і дастатковых для яе выпраўлення, іх адэкватнасць калектыўна небяспечным вынікам, што наступілі з прычыны ўчынення злачынства, і забяспечыць тым самым баланс асноўных правоў грамадзяніна (індывіда) і агульнага інтарэсу, які заключаецца ў абароне асобы, грамадства і дзяржавы ад злачынстваў.
У дачыненні да новай рэдакцыі артыкула 30 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – КПК), які ўстанаўлівае, што суд, пракурор або следчы са згоды пракурора маюць права спыняць вядзенне па крымінальнай справе і вызваляць асобу ад крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў сувязі са стратай учынкам грамадскай небяспекі, і што прыняцце рашэння аб вызваленні асобы ад крымінальнай адказнасці па падставах, не звязаных з прымірэннем з пацярпеўшым, не залежыць ад волевыяўлення пацярпеўшага, Канстытуцыйным Судом выказана прававая пазіцыя, згодна з якой канстытуцыйны абавязак дзяржавы забяспечваць абарону правоў і свабод асобы, а значыць, і асобы, якая пацярпела ад злачынства, не азначае надзялення самога пацярпеўшага па справах публічнага абвінавачання правам прадвызначаць неабходнасць ажыццяўлення крымінальнага праследавання ў адносінах да пэўнай асобы. Такое права па ўказанай катэгорыі крымінальных спраў можа належаць толькі дзяржаве ў асобе яе органаў і службовых асоб, упаўнаважаных ажыццяўляць крымінальнае праследаванне.
2. У мэтах забеспячэння ў нарматворчасці і правапрымяненні найбольш поўнай рэалізацыі палажэнняў Канстытуцыі ў рашэннях Канстытуцыйнага Суда раскрываўся змест канстытуцыйных прынцыпаў і норм як зыходных фундаментальных прадпісанняў, якія вызначаюць асновы прававога статусу асобы.
2.1. Так, аналізуючы змест артыкула 55 Канстытуцыі, згодна з якiм ахова прыроднага асяроддзя – абавязак кожнага, Канстытуцыйны Суд у рашэнні ад 21 красавіка
Такі падыход Канстытуцыйнага Суда грунтуецца на канстытуцыйным прынцыпе ўзаемнай адказнасці дзяржавы і грамадзяніна.
2.2. У рашэнні ад 20 чэрвеня
3. Неабходным крытэрыем ацэнкі Канстытуцыйным Судом канстытуцыйнасці заканадаўчага рэгулявання ў розных сферах грамадскіх адносiн выступае прытрымліванне заканадаўцам канстытуцыйных прынцыпаў роўнасці і справядлівасці як умова канстытуцыйнай законнасці ў прававой дзяржаве. Дадзеныя прынцыпы падразумяваюць, што права ўвасабляе справядлівасць, а яго нормы ў роўнай меры адрасаваны ўсім суб’ектам праваадносін, абавязковыя для ўсіх і ў роўнай ступені абараняюцца дзяржавай. Названыя прынцыпы прадугледжваюць таксама захаванне прапарцыянальнасці пры ўстанаўленні пераваг і абмежаванняў, замацаванне іх толькі законам і суразмернасць абараняемым канстытуцыйным каштоўнасцям, дзяржаўным, грамадскім і прыватным інтарэсам, якая забяспечвае іх баланс.
3.1. Правяраючы канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «О городском электрическом транспорте и метрополитене», у рашэнні ад 2 мая
Абмежаванне права на забастоўку не супярэчыць таксама агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права. Палажэннямі Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах устаноўлена, што абмежаванне права на забастоўкі дапушчальна ў адносінах да асоб, якія ўваходзяць у склад узброеных сіл, паліцыі або адміністрацыі дзяржавы (пункт 2 артыкула 8), а ў адносінах да іншых асоб права на забастоўкі забяспечваецца пры ўмове яго ажыццяўлення ў адпаведнасці з законамі кожнай краіны (падпункт «d» пункта 1 артыкула 8).
Гарадскі электрычны транспарт і метрапалітэн з’яўляюцца важнейшымі састаўнымі элементамі гарадской эканамічнай інфраструктуры, прызначанымі для своечасовага і якаснага забеспячэння патрэбнасцей фізічных асоб у перавозках, стварэння ўмоў бесперабойнага функцыянавання гарадской гаспадаркі. Любыя абставіны, якія могуць парушыць нармальнае функцыянаванне гарадскога электрычнага транспарту і метрапалітэна, закранаюць інтарэсы грамадзян, дзяржаўных органаў і арганізацый, у сувязі з чым увядзенне абмежаванняў рэалізацыі права на забастоўку работнікаў указаных відаў транспарту, па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, мае абгрунтаваны характар і адпавядае частцы першай артыкула 23 і артыкулу 53 Канстытуцыі.
Аналагічныя вывады зроблены Канстытуцыйным Судом у рашэнні ад 24 снежня
3.2. У рашэнні ад 16 красавіка
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, як адмова ўдзельнікам фінансавай аперацыі ў яе ажыццяўленні, так і прыпыненне яе ажыццяўлення ў выпадку адпаведнасці крытэрыям выяўлення і прыметам падазроных фінансавых аперацый закранаюць канстытуцыйнае права ўласнасці ўдзельнікаў фінансавай аперацыі, аднак з’яўляюцца правамернымі, паколькі прадугледжаны законам і адпавядаюць патрабаванням суразмернасці і дапушчальнасці. Устанаўліваючы падобныя абмежаванні, заканадавец стварае прававы механізм для прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці, што адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны правоў і свабод іншых асоб.
3.3. У ходзе праверкі канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам обеспечения безопасности дорожного движения» Канстытуцыйны Суд прыняў да ўвагі значнасць удасканальвання заканадаўчага рэгулявання адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, учыненыя ў сферы бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту паколькі транспартныя сродкі з’яўляюцца крыніцай павышанай небяспекі. У рашэнні ад 2 ліпеня
3.4. У рашэнні ад 22 снежня
У сувязі з гэтым Канстытуцыйны Суд адзначыў, што заканадавец, ажыццяўляючы ў далейшым прававое рэгуляванне ўказаных адносiн, у тым ліку звязаных з абмежаваннем права ўдзельнікаў грамадзянскага абароту на ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, павінен грунтавацца на канстытуцыйных прынцыпах і нормах, уключаючы прыведзеную норму артыкула 23 Канстытуцыі.
4. Прытрымліванне канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права ў заканатворчым працэсе прадугледжвае стварэнне адзінай унутрана ўзгодненай прававой сістэмы, пры якой нарматыўныя прававыя акты ўзгоднены паміж сабой, у іх адсутнічаюць прабелы і калізіі.
Канстытуцыйным Судом у шэрагу рашэнняў указвалася на значэнне прынцыпу прававой пэўнасці для эфектыўнай рэалізацыі канстытуцыйных прынцыпаў і норм у прымаемых законах, забеспячэння канстытуцыйнасці правапрымяняльнай практыкі. Як адзін з неабходных элементаў канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, ён прадугледжвае сістэмнасць і комплекснасць прававога рэгулявання грамадскіх адносiн, яснасць, дакладнасць, несупярэчлівасць і лагічную ўзгодненасць норм законаў, якія забяспечваюць магчымасць іх аднастайнага прымянення на практыцы.
4.1. У рашэнні ад 5 чэрвеня
Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што норма пункта 16 артыкула 2 Закона, якая прадугледжвае пакрыццё ўрону (кампенсаванне шкоды) шляхам учынення выканаўчага надпісу, не ў поўнай меры ўлічвае ўказаную прававую пазіцыю Канстытуцыйнага Суда. Заканадаўцу прапанавана пры далейшым удасканальванні заканадаўства зыходзіць з неабходнасці забеспячэння канстытуцыйнага права на судовую абарону, замацаванага ў частцы першай артыкула 60 Канстытуцыі, якая гарантуе кожнаму абарону яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны.
4.2. Правяраючы канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении дополнений и изменений в Закон Республики Беларусь «О противодействии торговле людьми», у рашэнні ад 8 снежня
Разам з тым Канстытуцыйным Судом звернута ўвага заканадаўца на неабходнасць своечасовага ўнясення змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь у мэтах удакладнення прымет адпаведных саставаў злачынстваў для адназначнага разумення ўводзімых правяраемым Законам тэрмінаў і забеспячэння аднастайнай правапрымяняльнай практыкі.
4.3. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 30 снежня
Законам уносяцца змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «О донорстве крови и ее компонентов», якія прадугледжваюць, што ў Адзіную базу даных донарства крыві, яе кампанентаў уключаюцца ў тым ліку звесткі, якія дазваляюць устанавіць асобу донара і асобу рэцыпіента, а таксама іншыя звесткі, якія, па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, дазваляюць прама або ўскосна ідэнтыфікаваць асобу, да якой яны адносяцца. У той жа час Законам устаноўлена, што парадак стварэння і вядзення Адзінай базы даных донарства крыві, яе кампанентаў, выкарыстання і прадастаўлення змешчанай у гэтай базе інфармацыі вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Об информации, информатизации и защите информации» даныя, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць фізічную асобу, з’яўляюцца персанальнымі данымі; у дачыненні да персанальных даных павінны быць прыняты меры па абароне iх ад выдавання з моманту, калі гэтыя даныя былі прадастаўлены фізічнай асобай, да якой яны адносяцца; парадак атрымання, перадачы, збору, апрацоўкі, назапашвання, захоўвання і прадастаўлення персанальных даных, а таксама карыстання імі ўстанаўліваецца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з выкладзеным Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу заканадаўца на тое, што нормы правяраемага Закона аб выкарыстанні і прадастаўленні змешчанай ў Адзінай базе даных донарства крыві, яе кампанентаў інфармацыі, якая з’яўляецца па сутнасці персанальнымі данымі донараў і рэцыпіентаў, не прадугледжваюць гарантый яе абароны і не ў поўнай меры ўзгоднены з адпаведнымі палажэннямі Закона «Об информации, информатизации и защите информации».
5. Канстытуцыйны Суд указаў таксама на такую неабходную ўмову рэалізацыі прынцыпу прававой дакладнасці, як адзінства тэрміналогіі нарматыўных прававых актаў, якое можа быць забяспечана ў тым ліку пры дапамозе выключэння лішку і калізій норм законаў, што замацоўваюць азначэнні выкарыстоўваемых у іх тэрмінаў.
5.1. У прынятым у выніку праверкі канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О лекарственных средствах» рашэнні ад 10 лістапада
5.2. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 6 чэрвеня
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, разгорнутае вызначэнне прававой катэгорыі ў спецыяльным артыкуле Закона выключае прывядзенне вузкай дэфініцыі таго ж паняцця ў іншым яго артыкуле. Такі падыход будзе дапамагаць забеспячэнню лагічнай пабудовы і ўнутранай узгодненасці нарматыўнага прававога акта, дакладнаму разуменню зместу ўсіх яго палажэнняў, аднастайнасці правапрымяняльнай практыкі.
У рашэнні Канстытуцыйнага Суда таксама адзначана, што аб наяўнасці прававой нявызначанасці сведчыць выкарыстанне ў Законе «Аб беларусах замежжа» паняцця «нацыянальныя правы», разгорнутае азначэнне якога адсутнічае як у гэтым Законе і іншых актах заканадаўства, так і ў прававой дактрыне, што ўскладняе выпрацоўку прававых сродкаў абароны дадзеных правоў. Канстытуцыйны Суд зрабіў вывад аб неабходнасці пры далейшым удасканальванні прававога рэгулявання дзяржаўнай палітыкі ў галіне адносiн з беларусамі замежжа ўстараніць указаную прававую нявызначанасць шляхам канкрэтызацыі індывідуальных і калектыўных правоў беларусаў замежжа, якія маюць патрэбу ў іх забеспячэнні Рэспублікай Беларусь.
6. Канстытуцыйны Суд, канкрэтызуючы і развіваючы канстытуцыйныя прынцыпы і нормы прымяняльна да спецыфікі асобных сфер грамадскіх адносiн, у шэрагу рашэнняў фармуляваў прававыя пазіцыі аб неабходнасці прытрымлівання iншых канстытуцыйных прынцыпаў (абавязковасці судовых пастаноў, свабоды прадпрымальніцтва і інш.) пры заканадаўчым рэгуляванні адносiн, а таксама арыентуючыя заканадаўца на адпаведныя напрамкі ўдасканальвання яго нарматворчай дзейнасці.
6.1. Як адзначана ў рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 2 ліпеня
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, гэта прадугледжвае перш за ўсё свабоду прадпрымальніцтва, якая ўяўляе сабой універсальны (інтэграваны) канстытуцыйна-прававы прынцып, што аб’ядноўвае некалькі адносна самастойных прынцыпаў прававога рэгулявання адносiн у сферы прадпрымальніцкай дзейнасці (прынцыпы роўнасці, недатыкальнасці ўласнасці, свабоды дагавора, свабоды канкурэнцыі і інш.).
6.2. У прынятым па выніках праверкі канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам совершенствования гражданского судопроизводства» рашэнні ад 20 чэрвеня
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, выкананне судовых пастаноў і іншых актаў, якія падлягаюць выкананню, з’яўляецца адной з асноўных умоў рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону. З мэтай забеспячэння дзейснай абароны парушаных правоў асобы заканадавец абавязаны ажыццяўляць рэгуляванне грамадскіх адносiн у гэтай сферы, якое гарантуе рэалізацыю канстытуцыйнага прынцыпу абавязковасці судовых пастаноў і своечасовае выкананне іншых выканаўчых дакументаў.
7. З улiкам неабходнасцi забеспячэння канстытуцыйнасці правапрымяняльнай практыкі Канстытуцыйны Суд сфармуляваў шэраг адрасаваных правапрымяняльнікам прававых пазіцый, у якіх раскрываецца канстытуцыйна-прававы сэнс норм законаў.
У рашэнні ад 5 чэрвеня
Канстытуцыйны Суд выказаў прававую пазіцыю, згодна з якой такая адмова ўрача-спецыяліста магчыма пры наяўнасці ўважлівых прычын, у прыватнасці з-за маральна-этычных, духоўных прынцыпаў, рэлігійных і іншых перакананняў, адначасова было ўказана, што паколькі ў шэрагу выпадкаў тэрмін цяжарнасці мае значэнне для выбару спосабу яе перарывання і, адпаведна, магчымых вынікаў для здароўя жанчыны, у тым ліку рэпрадуктыўнага, то ўрач-спецыяліст, кіраўнік арганізацыі аховы здароўя, іншыя медыцынскія работнікі, уцягнутыя ў працэс замены ўрача-спецыяліста, павінны дзейнічаць максімальна аператыўна ў мэтах недапушчэння парушэння правоў і законных інтарэсаў цяжарнай жанчыны.
У дадзеным рашэнні Канстытуцыйнага Суда таксама адзначана, што ў адпаведнасці з пунктам 30 артыкула 1 правяраемага Закона ў частцы першай артыкула 38 Закона «О здравоохранении» захавана агульнае правіла аб забеспячэнні грамадзян Рэспублікі Беларусь пры аказанні ім медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах у дзяржаўных установах аховы здароўя лекавымі сродкамі і медыцынскімі вырабамі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў на падставе клінічных пратаколаў або метадаў аказання медыцынскай дапамогі. Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, пад дзеянне часткі першай артыкула 38 Закона «О здравоохранении» павінны падпадаць таксама выпадкі, калі клінічная сітуацыя ў адносінах да канкрэтнага пацыента можа адхіляцца ад зацверджаных агульных патрабаванняў да аказання медыцынскай дапамогі, што аб’ектыўна абумоўлена індывідуальнымі асаблівасцямі арганізма пацыента і нацэльвае арганізацыю аховы здароўя на пошук і выкарыстанне індывідуальных падыходаў, у тым ліку да выбару лекавых сродкаў пры аказанні медыцынскай дапамогі кожнаму пацыенту, забяспечваючы тым самым гарантаванасць канстытуцыйнага права грамадзян на бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя (частка першая артыкула 45 Канстытуцыі).
Такім чынам, практыка абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў сведчыць аб шматграннасці зместу канстытуцыйных прынцыпаў і норм, іх важкай ролі ў забеспячэнні стабільнасці і дынамізму прававога рэгулявання грамадскіх адносiн, узгодненага функцыянавання розных галін заканадаўства Рэспублікі Беларусь і адзінства правапрымянення.
Рашэнні Канстытуцыйнага Суда і выказаныя ў іх прававыя пазіцыі накіраваны на забеспячэнне комплекснага ўздзеяння Канстытуцыі на грамадскія адносіны, паступальнае развіццё якіх у многім залежыць ад аб’ёму рэалізацыі і захавання балансу канстытуцыйных прынцыпаў у прымаемых законах. Канстытуцыйны Суд канстатуе накіраванасць заканадаўца на канкрэтызацыю і развіццё прынцыпаў і норм Канстытуцыі, што забяспечваюць разумную стабільнасць прававога рэгулявання і выступаюць гарантыяй канстытуцыйнасці дадзеных законаў.
II
1. У адпаведнасці з часткай чацвёртай артыкула 116 Канстытуцыі і часткай першай артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў Канстытуцыйны Суд дае заключэнне аб канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў у дзяржаве па прапановах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дадзеная функцыя рэалізуецца Канстытуцыйным Судом у парадку наступнага канстытуцыйнага кантролю ў адпаведнасці з Законам «О конституционном судопроизводстве».
У 2014 годзе ў Канстытуцыйны Суд з прапановай аб праверцы канстытуцыйнасці пункта 7 часткі 1 артыкула 29 і пункта 1 часткі 1 артыкула 303 КПК звярнулася Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Падставай паслужыў ініцыятыўны зварот у Палату прадстаўнікоў, у якім выказвалася меркаванне, што фактам спынення крымінальнай справы па нерэабілітуючай падставе без згоды блізкіх сваякоў асобы, якая памёрла, і яго магчымымі юрыдычнымі вынікамі істотна закранаюцца гонар і добрае імя асобы, якая памёрла, а таксама законныя інтарэсы яе блізкіх сваякоў, пры гэтым парушаюцца палажэнні артыкулаў 26 і 60 Канстытуцыі, што замацоўваюць прэзумпцыю невінаватасці і права кожнага на судовую абарону.
Пры праверцы канстытуцыйнасці ўказаных вышэй норм КПК Канстытуцыйным Судом улічваўся як літаральны іх сэнс, так і сэнс, які надаецца ім практыкай прымянення. Поўнаму і аб’ектыўнаму разгляду справы садзейнічаў удзел у судовым пасяджэнні паўнамоцных прадстаўнікоў у Канстытуцыйным Судзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікоў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
На падставе часткі трэцяй артыкула 19 Закона «О конституционном судопроизводстве» прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў пашырылі змест унесенай у Канстытуцыйны Суд прапановы, адзначыўшы, што праверцы на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі падлягаюць і іншыя ўзаемазвязаныя нормы КПК у дачыненні да сітуацыі, калі са спыненнем крымінальнай справы не згодны блізкія сваякі асобы, якая памёрла.
Заключэннем Канстытуцыйнага Суда ад 12 чэрвеня
Канстытуцыйны Суд устанавіў, што прыведзеныя палажэнні КПК не адпавядаюць Канстытуцыі ў той меры, у якой яны дазваляюць органу, які вядзе крымінальны працэс, у выпадку смерці падазронага або абвінавачванага адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а па ўзбуджанай справе спыніць вядзенне без згоды яго блізкіх сваякоў.
Замацаваныя ў Законе «О конституционном судопроизводстве» прынцыпы, уключаючы законнасць, незалежнасць суда, галоснасць, спаборнасць і роўнасць бакоў, садзейнічаюць рэалізацыі канстытуцыйнай гарантыі кожнаму судовай абароны яго правоў і свабод, эфектыўнаму выкананню задач Канстытуцыйнага Суда ў сферы ўмацавання канстытуцыйнай законнасці.
2. У 2014 годзе ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паступіў 101 ініцыятыўны зварот. Інфармацыя аб такіх зваротах ад Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь як органа, які ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў таксама надзелены паўнамоцтвам разглядаць ініцыятыўныя звароты, у Канстытуцыйны Суд па-ранейшаму не паступала з прычыны адсутнасці ў сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі належнага ўліку такіх зваротаў.
У ініцыятыўных зваротах ставіліся пытанні аб неабходнасці праверкі канстытуцыйнасці асобных норм кодэксаў, законаў і іншых нарматыўных прававых актаў, якія закранаюць працоўныя, грамадзянскія, жыллёвыя, падатковыя, зямельныя правы грамадзян, а таксама іх права на ахову здароўя, адукацыю, правы, што вынікаюць з адміністрацыйна-працэсуальных, крымінальна-працэсуальных, крымінальна-выканаўчых адносiн, і інш.
Толькі па аднаму з такіх зваротаў упаўнаважаным органам было прынята рашэнне аб унясенні адпаведнай прапановы ў Канстытуцыйны Суд. У далейшым патэнцыял ініцыятыўных зваротаў як дзейснага фактару ўмацавання канстытуцыйнай законнасці ўпаўнаважаным органам мэтазгодна выкарыстоўваць больш актыўна.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што грамадзяне звяртаюцца да ўпаўнаважаных органаў з ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасці акта, спасылаючыся пры гэтым на парушэнне іх правоў, у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі аб гарантыях судовай абароны правоў і свабод, што прадугледжвае разгляд ініцыятыўных зваротаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
У сувязі з гэтым патрабуецца заканадаўчае вызначэнне межаў і парадку ацэнкі ўпаўнаважаным органам дастатковасці падстаў для ўнясення ў Канстытуцыйны Суд прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта зыходзячы з крытэрыяў разумнасці і абгрунтаванасці, якое не ставіць пад сумненне саму магчымасць рэалізацыі права на судовую абарону. Такая мера будзе садзейнічаць пашырэнню выкарыстання механізма ўскоснага доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, узмацненню яго ролі ва ўмацаванні канстытуцыйнай законнасці.
Акрамя таго, у цяперашні час фактычна не рэалізуюцца палажэнні часткі другой артыкула 112 Канстытуцыі. Адсутнасць дзейснага прававога механізма ініцыіравання канстытуцыйнага кантролю нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць прымяненню судамі агульнай юрысдыкцыі пры разглядзе канкрэтных спраў, перашкаджае належнаму вырашэнню пытанняў аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў і не апраўдвае чаканні грамадзян. Гэта сведчыць аб неабходнасці заканадаўчага ўстанаўлення працэсуальнага парадку звароту судоў агульнай юрысдыкцыі з папярэднім (прэюдыцыяльным) запытам у Канстытуцыйны Суд аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта, які падлягае прымяненню.
На сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з суддзямі Канстытуцыйнага Суда 14 сакавіка
III
У 2014 годзе ў Канстытуцыйны Суд паступіла 760 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. У зваротах пастаўлена больш за 800 пытанняў прававога характару, у тым ліку аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, аб неабходнасці ўнясення ў нарматыўныя прававыя акты змяненняў і дапаўненняў, устаранення ў іх прабелаў, выключэння калізій і прававой нявызначанасцi, а таксама змяшчаліся прапановы аб тлумачэнні нарматыўных прававых актаў, выкананні і тлумачэнні рашэнняў Канстытуцыйнага Суда.
Паўнамоцтва Канстытуцыйнага Суда прымаць рашэнні аб устараненні ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці замацавана абзацам восьмым часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. Згодна з часткай першай артыкула 158 Закона «О конституционном судопроизводстве» падставай для ўзбуджэння вядзення па справах такой катэгорыі з’яўляюцца паступіўшыя ў Канстытуцыйны Суд звароты дзяржаўных органаў, арганізацый, а таксама грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб наяўнасці ў нарматыўных прававых актах прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці.
Пры прыняцці рашэння аб узбуджэнні вядзення па справе аб устараненні ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці Канстытуцыйны Суд зыходзіць з таго, што адпаведныя недахопы канкрэтнага нарматыўнага прававога акта цягнуць такое яго вытлумачэнне і прымяненне, якія парушаюць або могуць парушыць канстытуцыйныя правы і свабоды, перашкаджаюць забеспячэнню гарантый іх рэалізацыі.
Канстытуцыйным Судом у 2014 годзе прыняты шэраг рашэнняў аб выключэнні ў нарматыўных прававых актах прававой нявызначанасці. Вядзенне па дадзеных справах было ўзбуджана Канстытуцыйным Судом у сувязі з паступіўшымі зваротамі грамадзян і недзяржаўнай арганізацыі, у якіх змяшчалася інфармацыя аб наяўнасці ў нормах прававых актаў прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці.
1. Так, падставай для ўзбуджэння Канстытуцыйным Судом справы «О правовой неопределенности в правовом регулировании удостоверения личности при назначении пенсии органами по труду, занятости и социальной защите» стаў зварот аб адмове ў назначэнні пенсіі ў сувязі з неатрыманнем па рэлігійных перакананнях пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 9 ліпеня
У мэтах належнай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на сацыяльнае забеспячэнне і прытрымлівання прынцыпу сацыяльнай справядлівасці Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным выключыць прававую нявызначанасць і прапанаваў Савету Міністраў шляхам прыняцця адпаведнай пастановы забяспечыць пры дапамозе прававога рэгулявання парадку прадстаўлення і афармлення дакументаў для назначэння пенсіі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне магчымасць сведчання асобы ў выключных выпадках не толькі пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, але і іншымі дакументамі.
2. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 10 ліпеня
У мэтах забеспячэння канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права і выключэння прававой нявызначанасці Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным унясенне ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) змяненняў у частцы ўрэгулявання пытання заліку выплат, атрыманых работнікам пры звальненні, пры вызначэнні размеру аплаты часу вымушанага прагулу.
3. Рашэнне Канстытуцыйнага Суда ад 18 верасня
Канстытуцыйны Суд указаў на неабходнасць у мэтах забеспячэння канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, гарантавання абароны ў працоўных адносінах канстытуцыйных правоў грамадзян, якія маюць сямейныя абавязкі, выключэння заканадаўцам у ПК прававой нявызначанасці, выкліканай адсутнасцю яснага і дакладнага вызначэння кола асоб, на якіх распаўсюджваюцца прадугледжваемыя ў ім гарантыі пры заключэнні і спыненні працоўнага дагавора для адзінокіх маці, зыходзячы з патрабаванняў Канстытуцыі і з улікам заснаваных на іх прававых пазіцый Канстытуцыйнага Суда, выказаных у дадзеным рашэнні.
Такім чынам, нормы часткі першай артыкула 158 Закона «О конституционном судопроизводстве», якія прадугледжваюць, што падставай для ўзбуджэння вядзення па справе аб устараненні ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці з’яўляюцца паступіўшыя ў Канстытуцыйны Суд звароты дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, а таксама грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб наяўнасці ў нарматыўных прававых актах прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці, разглядаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і іншымі суб’ектамі звароту ў Канстытуцыйны Суд як магчымасць іх прамога доступу да канстытуцыйнага правасуддзя і, адпаведна, рэалізацыі іх канстытуцыйнага права на судовую абарону. Прынятыя Канстытуцыйным Судом рашэннi аб неабходнасці ўстаранення ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці, якія маюць канстытуцыйна-прававое значэнне, сведчаць аб узрастаючай ролі прынцыпу прававой дакладнасці як важнейшага элемента канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права ў рэгуляванні грамадскіх адносiн і ўмацавання канстытуцыйнай законнасці. Гэта абумоўлівае неабходнасць далейшага заканадаўчага ўдасканальвання канстытуцыйнага судаводства па адпаведнай катэгорыі спраў.
IV
Артыкулам 24 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў вызначана, што заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца канчатковымі, абскарджанню і апратэставанню не падлягаюць; заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда дзейнічаюць непасрэдна і не патрабуюць пацвярджэння іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі, уступаюць у сілу з дня іх прыняцця, калі ў гэтых актах не ўстаноўлены іншы тэрмін (часткі сёмая – дзявятая). Згодна з часткай сямнаццатай артыкула 85 Закона «О конституционном судопроизводстве» рашэнне Канстытуцыйнага Суда аб устараненні ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці з’яўляецца абавязковым для разгляду дзяржаўнымі органамі, службовымі асобамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
У шэрагу рашэнняў, прынятых Канстытуцыйным Судом, указваецца на неабходнасць унясення ў заканадаўства змяненняў або дапаўненняў, устаранення ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэння ў іх калізій і прававой нявызначанасці, прыняцця новых нарматыўных прававых актаў, забеспячэння аднастайнай правапрымяняльнай практыкі. У большасці выпадкаў рашэннi Канстытуцыйнага Суда выконваюцца своечасова.
1. На працягу 2014 года выканана 8 рашэнняў Канстытуцыйнага Суда, у тым ліку прынятых у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў.
1.1. Так, пры праверцы на прадмет канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «О бюджете государственного внебюджетного Фонда социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь на 2011 год» у рашэнні ад 11 кастрычніка
Прававая пазіцыя Канстытуцыйнага Суда ўлічана ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2014 года «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь», якім назва Закона Рэспублікі Беларусь «Об обязательных страховых взносах в Фонд социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь» выкладзена ў наступнай рэдакцыі: «Об обязательных страховых взносах в бюджет государственного внебюджетного фонда социальной защиты населения Республики Беларусь».
1.2. У рашэнні ад 8 ліпеня
Пазіцыя Канстытуцыйнага Суда часткова ўлічана ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2014 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам совершенствования судопроизводства в судах, рассматривающих экономические дела», згодна з якiм ГПК дапоўнены артыкулам 1551, які прадастаўляе бакам права выбіраць прымірыцеля пры правядзенні прымірыцельнай працэдуры. Разам з тым Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу заканадаўца на неабходнасць удакладнення i іншых норм ГПК, у сілу якіх прымірыцель назначаецца судом, разглядаючым эканамічныя справы.
1.3. У прынятым па выніках кантролю канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам нотариальной деятельности» рашэнні ад 26 снежня
Прававая пазіцыя Канстытуцыйнага Суда ўлічана ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2014 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам совершенствования гражданского судопроизводства». Згодна з дапаўненнем, унесеным у артыкул 234 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГрПК), да ўзбуджэння вядзення па справе ў судзе забеспячэнне пісьмовых доказаў можа праводзіцца натарыусамі ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.
2. Важнейшае значэнне для ўмацавання канстытуцыйнай законнасці мае выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда аб устараненні ў нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці, прынятых у адпаведнасці з яго паўнамоцтвамі, прадугледжанымі абзацам восьмым часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў.
2.1. У прыватнасці, у рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 27 мая
З мэтай вызначэння парадку разгляду ў судах указаных скарг Законам Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2014 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам совершенствования гражданского судопроизводства» глава 29 ГрПК дапоўнена параграфам 62, што рэгулюе асаблівасці разгляду і вырашэння скарг грамадзян на вынесенае ў адносінах да іх папярэджанне аб магчымасці накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый і скарг грамадзян, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, на пастанову аб прымяненнi да іх мер спагнання.
2.2. У рашэнні ад 16 лютага
Дадзенае рашэнне Канстытуцыйнага Суда выканана шляхам унясення змянення ў артыкул 92 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2015 года «О внесении дополнений и изменений в Уголовный, Уголовно-процессуальный, Уголовно-исполнительный кодексы Республики Беларусь, Кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях и Процессуально-исполнительный кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях». Названым Законам устаноўлена магчымасць вызвалення ад пакарання або замены пакарання больш мяккім асобе, якая пакутуе на іншае цяжкае захворванне, што перашкаджае адбыванню пакарання, незалежна ад часу ўзнікнення такога захворвання.
2.3. Пры прыняцці рашэння ад 11 снежня
Канстытуцыйным Судом таксама адзначана, што Правіламі расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня
У мэтах выканання прынцыпу вяршэнства права, рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону і ўстаранення прававой нявызначанасці Канстытуцыйны Суд прапанаваў Савету Міністраў узгадніць Правілы з нормамі Працоўнага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў у частцы прававога рэгулявання парадку вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Пазіцыя Канстытуцыйнага Суда рэалізавана ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка
У Правілы ўнесена таксама змяненне, якое прадугледжвае магчымасць адмены заключэння дзяржаўнага інспектара працы непасрэдна судом (пункт 82). Аналагічным чынам скарэкціраваны парадак вырашэння спрэчных выпадкаў, якія датычацца ўстанаўлення прафесійных захворванняў, і рознагалоссяў па пытаннях, звязаных з расследаваннем і ўлікам прафесійных захворванняў са смяротным зыходам і групавых прафесійных захворванняў (пункт 84).
3. Працягваецца выкананне рашэння Канстытуцыйнага Суда ад 7 красавіка
Так, вывады Канстытуцыйнага Суда ўлічаны ў законах Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам деятельности органов внутренних дел Республики Беларусь», ад 1 ліпеня 2014 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам прохождения военной службы (службы)», ад 11 ліпеня 2014 года «О внесении изменений и дополнений в законы Республики Беларусь по вопросам деятельности органов Комитета государственного контроля Республики Беларусь» і ад 31 снежня 2014 года «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь».
Нормамі названых законаў дэпутатам мясцовых Саветаў дэпутатаў, супрацоўнікам органаў унутраных спраў, работнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, работнікам органаў фінансавых расследаванняў і ваеннаслужачым (за выключэннем ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па прызыву) забаронена атрымліваць ад замежных дзяржаў дакументы, якія прадастаўляюць правы на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, а роўна карыстацца такімі льготамі і перавагамі, калі іншае не вынікае з міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыйны Суд, аналізуючы практыку рэалізацыі рашэнняў, звяртае ўвагу на неабходнасць іх своечасовага і поўнага выканання i, такiм чынам, падтрымання даверу грамадзян да правасуддзя і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, што будзе сведчыць аб прытрымліванні нарматворчымі органамі (службовымі асобамі) канстытуцыйных патрабаванняў аб абароне правоў і свабод чалавека і ўстанаўленні гарантый іх рэалізацыі. Канстытуцыйны кантроль як адзін з важнейшых інструментаў фарміравання прававой дзяржавы, арыентуючы нарматворчыя і правапрымяняльныя органы на выкананне канстытуцыйных палажэнняў, паслядоўную рэалізацыю прынцыпаў і норм Канстытуцыі, прадухіленне ў нарматворчасці і правапрымяненні прававой нявызначанасці, недапушчэнне прававых прабелаў і калізій, садзейнічае зацвярджэнню канстытуцыйнай законнасці і фарміраванню прававой культуры ў грамадскай свядомасці.
V
1. Ацэньваючы стан канстытуцыйнай законнасці ў нарматворчасці і правапрымяненні, Канстытуцыйны Суд адзначае станоўчыя тэндэнцыi сістэмнага забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі ў заканадаўстве i зацвярджэння канстытуцыйнага правапарадку ва ўсіх сферах дзяржаўнага і грамадскага жыцця.
Аналіз вывучаных і разгледжаных Канстытуцыйным Судом спраў і іншых матэрыялаў сведчыць аб прытрымліванні і развіцці ў заканатворчым працэсе канстытуцыйных прынцыпаў і норм, забеспячэнні вяршэнства права, павышэнні эфектыўнасці канстытуцыйна-прававога рэгулявання.
2. Правераныя Канстытуцыйным Судом у 2014 годзе ў парадку папярэдняга кантролю 55 законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, да іх падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у цэлым прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі.
Выяўленыя ў некаторых законах прававыя прабелы, прававая нявызначанасць і калізіі заканадаўцу рэкамендавана ўстараніць пры далейшым удасканальванні прававога рэгулявання адпаведных адносiн.
3. Дынамізм сацыяльных і эканамічных працэсаў прадвызначае неабходнасць своечасовага, а часам і апераджальнага прававога рэгулявання грамадскіх адносiн. Пры гэтым патрэбна ўлічваць, што стабільныя фундаментальныя канстытуцыйныя палажэнні аб канстытуцыйным ладзе, правах і свабодах чалавека і грамадзяніна з’яўляюцца канстытуцыйнай асновай перспектыўнага і дынамічнага заканадаўчага рэгулявання.
Пры прававым рэгуляванні грамадскіх адносiн неабходна ў абавязковым парадку ўлічваць асноватворныя канстытуцыйныя прынцыпы прыярытэту правоў і свабод чалавека, вяршэнства права, роўнасці і справядлівасці, што дазволіць паслядоўна накіроўваць заканатворчы працэс на развіццё канстытуцыйных каштоўнасцей і дасягненне канстытуцыйных мэт.
4. На сучасным этапе ўзрастае патрабаванне дакладнасці прававых норм, поўнага і паслядоўнага замацавання нарматыўнай волі, што з’яўляецца важнай умовай упарадкаванасці грамадскага жыцця, усвядомленага падпарадкавання чалавека і грамадзяніна праву.
Канстытуцыйны Суд пастаянна звяртае ўвагу нарматворчых органаў на неабходнасць безумоўнага прытрымлівання прынцыпу прававой дакладнасці, згодна з якім любы нарматыўны прававы акт павінен насіць пэўны характар, эфектыўна ўздзейнічаць на грамадскія адносіны і ўстанаўліваць суразмернае прававое рэгуляванне. Пры гэтым неабходна выразнае, яснае і недвухсэнсоўнае выкладанне прававых норм, якія дакладна ўстанаўліваюць патрабаванні, што прад’яўляюцца да дзеянняў фізічных і юрыдычных асоб, рамкі магчымых, належных і забароненых паводзін.
5. Прынятыя ў апошні час заканадаўчыя і арганізацыйныя меры па ўдасканальванні судовага ладу і судаводства накіраваны на зацвярджэнне справядлівага правасуддзя, пашырэнне доступу грамадзян да судовай абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў.
У рашэннях Канстытуцыйнага Суда неаднаразова ўказвалася, што замацаваны ў міжнародных актах свабодны і бесперашкодны доступ да правасуддзя з’яўляецца дасягненнем сучаснай цывілізацыі, неад’емнай састаўляючай фундаментальнага канстытуцыйнага права грамадзян і юрыдычных асоб на судовую абарону.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што ў цяперашні час для забеспячэння свабоднага доступу да правасуддзя заканадаўчыя акты, якія закранаюць правы і свабоды грамадзян, мэтазгодна выдаваць на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай у адпаведнасці з палажэннем артыкула 17 Канстытуцыі аб роўнасці дзвюх дзяржаўных моў.
6. Заканадаўства павінна гарантаваць паслядоўнасць прававога рэгулявання, абапіраючыся на фундаментальныя канстытуцыйныя каштоўнасці і канстытуцыйныя прынцыпы, фарміраваць давер народа да закона.
З уступленнем Рэспублікі Беларусь у Еўразійскі эканамічны саюз актуалізуюцца пытанні прадказальнасці прававога рэгулявання, уліку суадносін нацыянальнага і наднацыянальнага заканадаўства.
Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу заканадаўца на неабходнасць безумоўнага прытрымлівання ў заканатворчым працэсе вяршэнства Канстытуцыі, паслядоўнага развіцця канстытуцыйных каштоўнасцей і прынцыпаў, што дазволіць дасягнуць гібкага, дынамічнага, гранічна дакладнага, максімальна адпавядаючага патрэбнасцям грамадства і дзяржавы сучаснага прававога рэгулявання.
7. У мэтах забеспячэння канстытуцыйнай законнасці патрабуецца пастаянная мэтанакіраваная дзейнасць усіх дзяржаўных органаў і службовых асоб па арганізацыі дзяржаўных спраў і жыцця людзей у адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі, а з боку грамадзян – сумленнае і адказнае выкананне канстытуцыйных абавязкаў.
Пры гэтым стварэнне належных умоў і роўных магчымасцей для рэалізацыі правоў і свабод грамадзян, законных інтарэсаў юрыдычных асоб з’яўляецца важнейшай функцыяй дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, фарміраванне якой паслядоўна ажыццяўляецца ў Рэспубліцы Беларусь.
Гэта Пасланне прынята на пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь 20 студзеня 2015 г.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага
Суда Рэспублікі Беларусь
П.П.Міклашэвіч