24, 26 і 30 снежня 2014 г. Канстытуцыйны Суд, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2015 год» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб рынку каштоўных папер» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях воінскага абавязку і воінскай службы» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Карповіч Н.А.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях чыгуначнага транспарту» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях бяспекі суднаходства маламерных суднаў» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда грамадзянскай авіяцыі на 2015 год» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на 2015 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб энергазберажэнні» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў» (суддзя-дакладчык Ізотка В.П.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння грамадскай і пагранічнай бяспекі» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях ваеннага становішча» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.