8 снежня 2014 г. Канстытуцыйны Суд, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні гандлю людзьмі» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.), прынятага Палатай прадстаўнікоў і адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Па выніках разгляду ўказаны Закон прызнаны адпавядаючым Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.