10 лістапада 2014 г. Канстытуцыйны Суд, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», разгледзеў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);
«Аб прызнанні страціўшай сілу Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні межаў Дзяржаўнага ландшафтнага заказніка «Навагрудскі» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.